Адміністрацыя спецыяльна марозіць вязняў на Акрэсціна

На волю пасля адбыцця дзесяці сутак адміністрацыйнага арышту выйшаў палітык Вячаслаў Сіўчык. Ён распавёў Еўрарадыё пра ўмовы ўтрымання асуджаных за ўдзел у акцыі прадпрымальнікаў 10 студзеня.

Нагадаем, Вячаслаў Сіўчык быў затрыманы 9 студзеня ў выніку правакацыі. Невядомы мужчына кінуў яму пад ногі бутэльку піва, адразу ж з’явіліся спецназаўцы, якія затрымалі палітыка, нібыта, за парушэнне грамадскага парадку.

Яго абвінавацілі ў нецэнзурнай лаянцы і спробе распачаць бойку. На Акрэсціна Вячаслаў Сіўчык правёў 10 сутак. Вось што ён кажа пра ўмовы ўтрымання ў спецпрыёмніку-размеркавальніку:

“Адміністрацыя спецыяльна падтрымлівае вельмі нізкую тэмпературу ў камерах. Таму практычна ўсе там хворыя. Знаходзіцца нашых там блізка 50 чалавек, таму што хвалі незаконных затрыманняў працягваюцца”.

Паводле словаў Сіўчыка, у адной камеры з ім пакаранне адбывалі актывісты арганізацыі “Маладыя дэмакраты” Алесь Сцепаненка і Раман Багдановіч. 17 студзеня Сцепаненку споўнілася 20 гадоў і гэты юбілей ён адсвяткаваў з сябрамі за кратамі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)