Общество

Адміністрацыя Маскоўскага раёна патлумачыла, ці можна чытаць кнігі беларускіх пісьменнікаў у грамадскіх месцах

Некалькі тыдняў таму на skarga.help з’явіўся зварот пра затрыманне людзей з кнігамі беларускіх пісьменнікаў. Вось які адказ атрымалі яго аўтары.

Чытанне не забараняецца, калі яно не парушае закон аб масавых мерапрыемствах. Як распазнаць звычайнаму грамадзяніну гэтыя парушэнні, не паведамляецца.

26 лютага ў момант выхаду з электрычкі на станцыі «Мінск-Паўночны» людзі ў цывільным затрымалі пенсіянераў, якія ў электрычцы чыталі беларускія кнігі — гэта была акцыя ў падтрымку беларускай мовы.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 2(23)