Политика

Ад Міхалевіча патрабуюць асудзіць акцыю 19 снежня

З неафіцыйных крыніц вядома, што супрацоўнікі КДБ дамагаюцца ад затрыманага кандыдата ў прэзідэнты Алеся Міхалевіча, каб ён засведчыў сваё негатыўнае стаўленне да паслявыбарчых пратэстаў.

Палітык пакуль не згаджаецца. Як вядома, шэраг іншых кандыдатаў у прэзідэнты – Яраслаў Раманчук, Рыгор Кастусёў, Віктар Цярэшчанка, Дзмітры Ус – у рознай форме ужо выказаліся адмоўна пра акцыю ля Дома ўраду.

Выглядае, што для КДБ істотна, каб большасць прэтэндэнтаў на прэзідэнцкую пасаду асудзілі несанкцыянаванае шэсце і спробы прарвацца ў Дом ураду.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)