Коктейль

34 славутасці Беларусі

З надыходам вясны шмат у каго аднекуль з’яўляюцца сілы і шырыцца любоў да радзімы. Спецыяльна для такіх людзей мы падрыхтавалі суб’ектыўны гайд – гэта лаканічны даведнік па мясцінах, якія мы лічым абавязковымі да прагляду не толькі суайчыннікамі, але і шчырымі дапытлівымі замежнікамі.

Любіць і ведаць Беларусь – гэта тое, што ты можаш сабе дазволіць.

Пры складанні гайда мы карысталіся парадамі, назіраннямі і ведамі журналіста і вандроўніка Змітра Навіцкага, рэдактара партала vitebsk4.me і гісторыка Рамана Воранава, гісторыка і экскурсавода Цімоха Акудовіча – за што ім вельмі моцны рэспэкт!

1. Белавежская пушча, Камянецкі раён

Што гэта?

Самы буйны і старажытны лясны масіў Еўропы. Цяпер мае статус біясфернага запаведніка і лічыцца сусветнай спадчынай ЮНЕСКА. Галоўнае – тут ёсць зубры. На іх нават можна паляваць. На шчасце, нішчыць дазваляецца не ўсіх зуброў, а толькі хворых або старых жывёлін – такіх у спецыяльны рэзервовы фонд трапляе літаральна некалькі на год. Таму і кошты на забойства – штосьці каля ? 20 000. Наўрад ці вы пацягнеце.

Што рабіць?

Калі вы захапляецеся паляваннем – пытанняў не ўзнікае. Калі зубра вам больш да спадобы карміць з далоні – дыхайце рэліктавым паветрам, паглядзіце на старажытную Камянецкую вежу і махніце на пасашок у легендарных Віскулях, дзе прыкончылі СССР. Заночыць можна у сядзібе Тышкевічаў, дзе меў намер «кінуць косці» адзін з аўтараў тэорыі грамадскай дамовы Жан-Жак Русо. Прынамсі, тут самая цёплая зіма ў Беларусі.

Працяг тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)