Общество

Таццяна Шапуцька, Новы час

«24 гады хросны ход паспяхова адбываўся, а на 25-ты яму раптам спатрэбілася ахова міліцыі?»

Агульнавядомы прынцып «падзяляй і ўладар» паспяхова выкарыстоўваецца ва ўсім свеце ўжо шмат стагоддзяў. Беларусь — не выключэнне: працяглы час дзяржава спрабуе сутыкаць ілбамі як прадстаўнікоў розных палітычна-сацыяльных групаў, так і розных хрысціянскіх канфесій.

Фота Intex-press

Упершыню за 24 гады беларускія грэка-каталікі (уніяты) не змогуць зладзіць традыцыйную пілігрымку з Полацка ў Віцебск. Пілігрымка павінна была быць юбілейнай, аднак усё ўперлася ў нядаўнія змены ў заканадаўства аб масавых мерапрыемствах.

У выніку за 100-кіламетровы хросны ход ад Уваскрасенскага храма ў Віцебску да Сафійскага сабора ў Полацку, дзе ў 1705 годзе ад рук Пятра І пакутніцкай смерцю загінулі пяцёра манахаў, давялося б заплаціць 3000 рублёў адной толькі міліцыі. А яшчэ патрэбна аплачваць паслугі медыкаў і камунальнікаў.

Такіх грошай вернікі не знайшлі, дый за што плаціць? 24 гады хросны ход паспяхова адбываўся, а на 25-ты шэсцю раптам спатрэбілася ахова міліцыі? Тым не менш, ісці насуперак закону ніхто не рызыкнуў, а праводзіць пілігрымку без аховы арганізатарам не дазволілі.

Інтэрнэт-супольнасць зашумела, абвінавачваючы ўлады ў дыскрымінацыі па рэлігійным прынцыпе. Тым больш, што днямі скончыліся святочныя набажэнствы ў Будславе, куды скіроўваліся і пешыя, і роварныя каталіцкія пілігрымкі, і грошай ні з каго не бралі.

Працяг артыкула чытайце тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(21)