Коктейль

13 спосабаў адзначыць стагоддзе БНР: ад караоке да крамбамбулі

25 сакавіка – Дзень Волі. 25 сакавіка 2018 года – стагоддзе з дня абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. У сваіх лепшых традыцыях 34mag прапаноўвае табе варыянты святкавання.

Варыянт 1. Стрыманая павага

Сядзі дома і чытай кнігу Сяргея Шупы «Падарожжа ў БНР»

Сяргей Шупа – журналіст Радыё Свабода. Як далікатна сказаў ён на прэзентацыі кнігі, «гэта не навуковая праца і не мастацкі твор. Хутчэй, нешта сярэдняе – «гісторыя для чайнікаў».

Паглядзі цыкл відэасюжэтаў «Гісторыя пад знакам Пагоні»

Гэта цыкл праграм тэлеканала «Белсат» пра знакавыя гістарычныя падзеі і асобы беларускай гісторыі. Усё, аб чым табе было сорамна спытаць і лянота шукаць, даведаешся ад пісьменніка Уладзіміра Арлова і доктара гістарычных навук Аляксандра Краўцэвіча.

Купі білет на канцэрт Лявона Вольскага

Гомель, Барысаў, Віцебск, Берасце, Магілёў, Горадня, Бабруйск, вам хутка пашчасціць ужывую ўбачыць і пачуць дрэдастага Лявона! А калі ты жывеш у іншым горадзе, рэкамендуем зладзіць бас-тур – гэта заўсёды бадзёрыць.

 Паслухай «Крамбамбулю»

Свабоду не стрымаць!

Варыянт 2. Выпіць-закусіць

Зрабі бел-чырвона-белыя шоты

Глеб з бара «Карма» прапісаў: «Першы пласт – звычайны цукровы сіроп. Другі – лікёр Кампары. Трэці – гарэлачка. Шот лёгкі, але горкі, як наша доля». Мы дамовіліся, што 25 сакавіка ў «Карме» можна будзе перакуліць гэты б-ч-б дрынк.

Звары хатнюю крамбамбулю

Моцная, пякучая, хуткая. Ідэальны напой для таго, каб сабрацца з бацькамі за святочным сталом. Рэцэпт знойдзеш тут.

Схадзі ў чабурэчную на Валадарскага

Калі ты не ведаеш, то менавіта ў гэтым будынку ў 1918 годзе і падпісалі Устаўную грамату, якая абвясціла незалежнасць БНР. Хутчэй за ўсё, там будзе не праціснуцца. Але перафразуем прыказку і скажам, што лепш цесната ў чабурэчнай, чым у аўтазаку.

Працяг чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)