Политика

100 заявак на пікеты ў падтрымку Ліхавіда: дазволаў – 0%

Актывісты Руху «За Свабоду» атрымалі суцэльныя адмовы на пададзеныя па ўсёй краіне заяўкі на правядзенне пікетаў, прысвечаных становішчу паплечніка Мікіты Ліхавіда, які больш за палову часу ў зняволенні знаходзіўся ў штрафным ізалятары.

Пра гэта паведамляе прэс-служба руху.

Услед за Мінскам, дзе пікеты не дазволілі нават на Бангалор, адмовы на заяўкі атрыманыя па ўсіх абласцях. Усяго, нагадаем, былі пададзеныя каля сотні заявак.

– Рэжым у складаныя для сябе часы не хоча, каб існавала любая актыўнасць грамадзянаў. Бо гэта стварае пагрозу «снежнага кому». Таму ўлады ўсіх узроўняў зараз робяць усё, каб заблакаваць праявы пратэсту ці салідарнасці, – пракаментаваў сітуацыю дарадца старшыні Руху «За Свабоду» Алесь Лагвінец.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)