Политика
Любоў Лунёва, Радыё Свабода

100 нацыянальных сьцягоў адначасова залуналі ў Беларусі

Бел-чырвона-белыя сьцягі зьявіліся сёньня ва ўсіх абласных цэнтрах. Апроч таго, сьцягі залуналі ў Рэчыцы, Нясьвіжы, Салігорску, Баранавічах, Лідзе ды іншых гарадах. Невядомыя амаль адначасова раніцай вывесілі каля сотні сьцягоў па ўсёй Беларусі.

Як паведаміў "Свабодзе" Павал Севярынец, падчас вывешваньня сьцягоў у Рэчыцы міліцыянты затрымалі братоў Змушко, сяброў аргкамітэту дзеля стварэньня "Беларускай хрысьціняскай дэамкратыі".

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)