Общество
Радыё Свабода, фота annahonda.livejournal.com

10 тысяч вернікаў прайшлі працэсіяй у цэнтры Менску

Каля 10 тысяч каталікоў у нядзелю прайшлі праз цэнтар Менску працэсіяй Божага Цела, якая адбываецца ў сталіцы ў апошнюю нядзелю траўня, перадае агенцтва ПАП.

Працэсія рушыла сьледам за мітрапалітам менска-магілёўскім арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам ад касьцёла Сьвятога Роха на Залатой горцы па праспэкце Незалежнасьці да Катэдральнага сабору.

«Для нас сьвята Цела Хрыстова мае вельмі вялікае значэньне, таму што касьцёл у Беларусі на працягу доўгага часу дзейнічаў у падпольлі. Гэтае шэсьце зьяўляецца маніфэстацыяй нашай веры. Мы паказваем, што мы ёсьць у Беларусі і што нас шмат. А для маладых парафіяў гэта адзін зь відаў падтрымкі, таму што яны пераконваюцца, што яны не самотныя ў справе касьцельнага будаўніцтва», – сказаў прэс-сакратар Канфэрэнцыі біскупаў Беларусі Юры Санько.

Па дарозе працэсія спынялася каля абэліску на плошчы Перамогі, каля Палацу Рэспублікі на Кастрычніцкай плошчы і царквы Сьвятых Сымона і Алены на плошчы Незалежнасьці. Працэсію ахоўвала міліцыя, якая спынялі рух машын на час праходу вернікаў.

У Беларусі існуе каля 1,5 млн. каталікоў, якія складаюць 15 адсоткаў насельніцтва, – дадае Польскае агенцтва прэсы.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)