В мире

10 адрозьненьняў паміж выбарамі ў Паўночнай Карэі і Беларусі

У Паўночнай Карэі сёньня праходзяць выбары 687 дэпутатаў карэйскага парлямэнту — Вярхоўнага народнага сходу 14-га скліканьня.  Гэта другія выбары найвышэйшага прадстаўнічага органу ўлады падчас кіраваньня Кім Чэн Ына, піша Франак Вячорка на Радыё Свабода.

1. Парлямэнт у Паўночнай Кароі, як і ў Беларусі, выконвае фасадную, дэкаратыўную ролю. Паводле фармальнага закону, паўночнакарэйскі парлямэнт можа пісаць законы і зьмяняць Канстытуцыю, на справе ж усе рашэньні прымаюцца цэнтральным партыйным апаратам, а ў Беларусі — Адміністрацыяй прэзыдэнта.​

2. У Паўночнай Карэі галасаваньне зьяўляецца абавязковым. Улады ставяцца да выбараў як да перапісу, і правяраюць, ці ня зьбег нехта з краіны. У Беларусі галасаваньне неабавязковае, але студэнтаў і супрацоўнікаў дзяржаўнага сэктару прымусова зганяюць галасаваць.

3. У Паўночнай Карэі заўжды чэргі перад выбарчымі ўчасткамі. Мяркуецца, што яўка на выбарах сёньня складзе ня менш за яўку ў 2014 годзе, калі "прагаласавалі" 99,7% паўночнакарэйцаў. Яўка на выбарах 2015 году ў Беларусі склала 86,75%.

4. На бюлетэнях у Паўночнай Карэі можна нічога не пазначаць. Выбары безальтэрнатыўныя: у бюлетэні імя толькі аднаго кандыдата, прызначанага зьверху, таму дастаткова ўзяць бюлетэнь і кінуць яго ў скрыню, каб голас быў залічаны. У Беларусі трэба пазначаць, за каго галасуеш, хаця бальшыня акругаў на выбарах у сельскія саветы таксама праходзяць у Беларусі на безальтэрнатыўнай аснове.

5. Кандыдатаў у Карэі прызначае Партыя. Партыя Кім Чэн Ына, напрыклад, у цяперашні час займае 607 месцаў у Вярхоўным народным сходзе (з 687 кандыдатаў). Рэшта належыць фармальна да іншых партыяў, якія аднак у кааліцыі з кіроўнай Партыяй Працы. У выніку апошніх выбараў у Беларусі ў Палату прадстаўнікоў трапілі два непраўладныя кандыдаты — Алена Анісім і Ганна Канапацкая.

6. Пасьля галасаваньня паўночнакарэйцы ідуць сьвяткаваць. Падобна, як і ў Беларусі, арганізаваныя буфэты, сьвяточныя кірмашы, музыка ў горадзе. Для людзей, якія стаяць у чарзе, каб «прагаласаваць», таксама выступаюць мясцовыя танцавальныя і сьпеўныя калектывы.

7. Кім Чэн Ын, як і Аляксандар Лукашэнка, не сумняецца ў народнай падтрымцы. На мінулых выбарах на ўчастку Кім Чэн Ына прагаласавалі 100% выбарнікаў, і 100% галасоў было аддадзена за Кім чэн Ына. Лукашэнка, паводле афіцыйных дадзеных, набраў на прэзыдэнцкіх выбарах 83,49%. Паводле дадзеных НІСЭПД, Лукашэнка набраў толькі 50,8%.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.5(24)