«Тут быў Васіль Быкаў» — новае графіці на тым жа месцы

«Тут быў Васіль Быкаў» — такі надпіс зьявіўся на сьцяне трансфарматарнай падстанцыі ў Менску, дзе графіцісты хацелі намаляваць партрэт Васіля Быкава.

Ажыцьцявіць гэты праект перашкодзіла міліцыя. Хлопцаў аштрафавалі ў судзе на 18 мільёнаў рублёў, а пачаты партрэт пісьменьніка камунальнікі замалявалі фарбай.

У адказ невядомыя на месцы зафарбаванага партрэта пакінулі надпіс: «Тут быў Васіль Быкаў».

Таксама на гэтую тэму:

Пять историй с граффити в Беларуси

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)