Вулічны партрэт Быкава ў цэнтры Мінска спешна зафарбавалі
Камунальнікі зафарбавалі партрэт Васіля Быкава, які ўчора да 90-годдзя пісьменніка на трансфарматарнай будцы ў цэнтры Мінска пачалі маляваць вулічныя мастакі з суполкі Signal.
У такім стане мастакі былі вымушаныя пакінуць партрэт учора. Фота Сяргея Гудзіліна.
Аднак мастакі скончылі сваю працу толькі напалову. Учора ўвечары чатырох забрала міліцыя Партызанскага РУУС.
Кожны з мастакоў быў аштрафаваны на 30 базавых велічыняў (4,5 млн рублёў) за нанясенне шкоды гарадской маёмасці.
Сёння ад партрэта беларускага пісменніка ўжо не засталося і следу. Яго спешна замалявалі шэрай фарбай.
Фота Кірылы Хілька
Таксама на гэтую тэму:
«Супрацоўніца ЖЭСу спачатку выклікала нарад, а ўжо пасьля загаласіла: ой, я хачу, каб вы дамалявалі»
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное