Общество
Анастасія Зелянкова

Адкуль на роспісах касцёла чырвоны савецкі сцяг?

Сёння ў праекце «Ілюстраваная гісторыя» — незвычайная фрэска касцёла Маці Божай у Солах.

Многія, хто бываў у касцёле Маці Божай Ружанцовай у Солах (Смаргонскі раён), напэўна, звяртаў увагу на дзіўныя фрэскі, якія змешчаны паабапал галоўнага алтара. На адной з іх — зусім не пераможны савецкі сцяг.

Гэтая фрэска пад назвай “Цуд над Віслай” адлюстроўвае перамогу польскіх войскаў над Чырвонай арміяй пад Варшавай у 1920 годзе. Дзякуючы гэтаму “цуду” пад кіраўніцтвам Пілсудскага насельніцтва Заходняй Беларусі пазбегла масавых рэпрэсій і голаду 30-х гадоў, які панаваў тады ў СССР.

Цікавая і яшчэ адна фрэска ў храме, прысвечаная абароне Яснагорскага манастыра ў Чэнстахове ў 1655 годзе падчас уваходу шведаў на тэрыторыю Рэчы Паспалітай.

Сам жа храм у Солах досыць малады. Ён быў пабудаваны ў 1924-1934 гадах на ахвяраванні прыхаджан, якія склалі паўмільёна злотых — велізарную на той час суму. Трэба прызнаць, касцёл у стылі мадэрн атрымаўся вельмі эфектным.

Таксама ў праекце:

Беларус наміналам 100 тысяч злотых

Дом з замураванымі вокнамі

Як свецкая ільвіца саграшыла з губернатарам

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)