Общество
Анастасія Зелянкова

Як свецкая ільвіца саграшыла з губернатарам

У аб’ектыве праекта «Ілюстраваная гісторыя» — прывід Белай пані з Лошыцкай сядзібы.

Ядвіга Любанская. Фота СТВ

Гэта, бадай, самы вядомы прывід Мінска. Кожную вясну ў пару квецені абрыкоса і летам перад Купаллем у Лошыцкім парку з’яўляецца пані ў белай сукенцы і прадказвае закаханым парам, як складзецца іх сумеснае жыццё. Гэтая Белая Пані – жонкі апошняга ўладальніка лошыцкай сядзібы Яўстафія Любанскага, Ядвіга. Пра тое, як з’явіўся прывід у Лошыцы, ёсць цэлая гісторыя. Вядома ж, пра каханне.

Ядвіга Любанская. 1898 г. Фота diary.ru/

Ядвіга Любанская з роду Кяневіч была на 20 гадоў маладзейшая за свайго мужа. Прыгажосць, вытанчаныя манеры і начытанасць зрабілі Ядвігу гераіняй мінскіх баляў і прыёмаў, якія ладзіліся мінскай арыстакратыяй. І так здарылася, што замужняя шляхцянка мела няшчасце пакахаць расійскага чыноўніка — мінскага генерал-губернатара Аляксандра Мусіна-Пушкіна. Пра іх раман шаптаўся ўвесь мінскі бамонд. Не вытрымаў нарэшце і законны супруг, які хоць і адрозніваўся ліберальнымі поглядамі, моўчкі праглынуць здраніцтва жонке не змог. Пасля грандыёзнага скандалу ўзрушаная Ядвіга выбегла з дому і накіравалася да ракі.

…Пан Любанскі знайшоў нежывое цела Ядвігі ў рацэ недалёка ад сядзібы. Па яго загадзе Ядвігу забальзамавалі і пахавалі ў мясцовай капліцы каля галоўнай алеі парку. Няўцешны Яўстафій Любанскі пасадзіў побач з месцам смерці жонкі маньчжурскі абрыкос, на якім кожны год, у красавіку , распускаюцца пяшчотна-ружовыя кветкі.

Лошыцкая сядзіба. Мінск. Фота diary.ru/

Таксама ў праекце

Палац з фільма жахаў

Дзед, на якім варта пасядзець «голым месцам»

Як Скарына прасоўваў эротыку ў масы

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)