Общество
Анастасія Зелянкова

Дом з замураванымі вокнамі

У аб’ектыве праекта «Ілюстраваная гісторыя» — Дом масонаў у Мінску.

Дом масонаў. Фота з сайта //kudago.com/

Сёння тут месціцца Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Беларусі. А вось што было дагэтуль – загадка. У 1817 годзе, пасля сямі гадоў будаўніцтва ў Верхнім горадзе з'явіўся таямнічы будынак. Пагаворвалі, што дом быў пабудаваны па замове ложы масонаў «Чырвоны факел». На жаль, да гэтага часу так і не ўдалося знайсці доказаў, што ўладальнік дома памешчык Ян Ходзька быў майстрам ложы. Аднак падчас рэстаўрацыі ў 1922 годзе стала зразумела, што дом пабудаваны ў форме масонскага крыжа, а зашклёныя вокны аказаліся падманам: знутры яны абсалютна ўсе былі закладзеныя цэглай — каб не было магчымасці пабачыць, што адбываецца ўнутры.

Дом масонаў у 1817 годзе. Фота з сайта //kudago.com/

У розныя перыяды ў гэтага будынку былі розныя ўладальнікі, многія кватэры здаваліся. Некаторы час, напрыклад, на другім паверсе жыла сям’я будучага кампазітара Станіслава Манюшкі. Быў час, калі ў доме па Музычным завулку месціўся прызыўны пункт Мінскай губерні. У часы СССР дом быў падзелены на камунальныя кватэры, а пасля рэстаўрацыі, якая доўжылася цэлых дзесяць гадоў, дом масонаў стаў Музеем гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Буларусі.

Таксама ў праекце:

Палац з фільма жахаў

Дзед, на якім варта пасядзець «голым месцам»

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)