Общество
Анастасія Зелянкова

«Паясы Вітаўта», якія ён не насіў

У аб’ектыве праекта «Ілюстраваная гісторыя» — «Паясы Вітаўта».

Фота для сайта //starbel.narod.ru/ прадстаўлена прафесарам В.Н.Рабцэвічам.

Два камплекты срэбных пазалочаных паясоў канца XIV — пачатку XV ст.ст. былі знойдзены ў скарбе ля вёскі Літва Маладзечанскага раёна ў пачатку 1990-х гадоў. Скарб быў па-варварску разрабаваны. Адзін з паясоў быў вывезены за межы Беларусі і, па некаторых звестках, знаходзіцца ў Парыжы. Другі, так званы “мінскі пояс”, доўгі час знаходзіўся ў прыватных руках, але зараз вернуты дзяржаве і захоўваецца ў Нацыянальным музеі гісторыі і культуры.

Мяркуецца, што паясы былі выраблены майстрамі Крыма. У літаратуры яны атрымалі ўмоўную назву “паясы Вітаўта”, але іх прыналежнасць Вітаўту досыць спрэчная.

Таксама ў праекце

Наш адказ чалябінскаму метэарыту

Радавое гняздо «апазіцыянераў»

Як савецкія альпіністы перафарбавалі беларускую спадчыну

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)