Общество
Анастасія Зелянкова

Радавое гняздо «апазіцыянераў»

У аб’ектыве праекта «Ілюстраваная гісторыя» — палац Пуслоўскіх у Косаве.

Палац ў Косаве, Івацэвіцкі раён, Брэсцкая вобласць. Фота з сайта Vandrouka.by

Сёння за пабудову такога палаца, як у Косаве, яго ўладальніка Пуслоўскага празвалі б ярым апазіцыянерам. Мяркуйце самі: месца для ўзвядзення палаца было абрана побач з сядзібай Тадэвуша Касцюшкі, за якой Пуслоўскія ўвесь час старанна наглядалі, ладзячы сваім гасцям экскурсіі, па-другое, архітэктура палаца з яго зубчастымі вежамі была больш падобная да еўрапейскай, што на той час можна лічыць аплявухай афіцыйнай ідэалогіі царскай Расіі, у складзе якой тады знаходзілася наша краіна.

Канешне, такія палацы сённяшнім апазіцыянерам нават і не сніліся: 132 пакоі – адзін не падобны да іншага, шкляная падлога ў адным з залаў, пад якой плавалі экзатычныя рыбкі. І хоць палац Пуслоўскіх вельмі малады (пачатак будаўніцтва 1838 год), легендаў вакол яго назбіралася нямала. Расказваюць, што для прафілактыкі крадзяжоў па начах па палацы прагульваўся леў, а пад зямлёй знаходзіўся падземны ход даўжынёй у 25 км — акурат да палаца Сапегаў ў Ружанах.

Таксама ў праекце

Адкуль на вітражы самага старога храма Беларусі НКВДэшная машына?

Наш адказ чалябінскаму метэарыту

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)