Общество
Анастасия Зелянкова

Наш адказ чалябінскаму метэарыту

У аб’ектыве праекта «Ілюстраваная гісторыя» — Брагінскія метэарыты.

Брагінскі метэарыт. Вага 164 кг. Фота з сайта //ivmk.net

Наш адказ чалябінскаму метэарыту. Калі верыць Іпац’еўскаму летапісу, у 1144 годзе «за Дняпром ў Кіеўскай воласці» адбылося знаменне – з неба зваліўся вогненны шар, пакідаючы за сабой след “у выглядзе змія вялікага”. Так, на думку многіх даследчыкаў, летапісец засведчыў Брагінскі метэарытны дождж.

Фота з сайта //www.museum21.narod.ru/

Ёсць і іншая версія таго, адкуль на тэрыторыі Брагінскага раёна і па сённяшні дзень знаходзяць такія “прывітанні з космасу”. У рамане Генрыха Сянкевіча “Агнём і мячом” расказваецца, як летам 1647 года адбылося сонечнае зацменне, а пасля людзі ўбачылі ў небе палаючую камету, якая, па легендзе, прыносіць войны, катастрофы і эпідэміі.

Як бы там ні было, але пачынаючы з 1807 года на тэрыторыі Брагінскага раёна рэгулярна “шчыруюць” рознага кшталту “збіральнікі” метэарытаў. Афіцыйна зарэгістравана 13 падобных знаходак агульнай масай 857 кг. Дарэчы, першыя ашчэпкі знойдзенага ў пачатку 19 ст. метэарыта Брагін былі вывезеныя ў Маскву ў якасці звычайнага жалезнага лому. Там іх прыкмеціў купец Сітнікаў і, выкупіўшы амаль задарма, вельмі ўдала перапрадаў у Англіі – знаёмая гісторыя для многіх беларускіх рарытэтаў.

Фота з сайта www.podaroknebes.ru

Таксама ў праекце

Адкуль на вітражы самага старога храма Беларусі НКВДэшная машына?

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)