У Горках ізноў абвал на аб`екце «Дажынак»
Каля амфітэатра ў Горках цяпер паваліўся слуп з ліхтаром вулічнага асвятлення. Ён, як тое дрэва, з коранем вывернуў плітку, у якую закавалі берагі Ніжняга возера.
Добра, што слуп нахіліўся ў бок вады, а не на пешаходную дарожку – хоць не на галаву людзям.
Нагадаем, што ў суботу стала вядома, што тут сама, каля амфітэатру, утварылася яміна, напэўна, прасеў грунт, на які была ўкладзена новае тратуарная плітка да свята.
Плітка разышлася і ў іншым месцы берагу возера.
Але, бачна, не толькі грунт вінаваты. Не вытрымлівае выпрабаванне часам і абліцоўка.
Паведамлялася, што на "Дажынкі" ў Горках быў выдаткаваны трыльен рублеў (па сенняшнім курсе, гэта амаль 116 мільенаў даляраў).
Аднак не ўсе, што было пабудавана і адрамантавана ў Горках да свята аграрыяў, крышыцца. Напрыклад, без праблемаў функцыянуе новы хірургічны корпус раеннай бальніцы, мадэрнізаваная стаматалагічная паліклініка, чыгуначны і аўтавакзал, вялікай папулярнасцю ў жыхароў карыстаецца Лядовая арэна і кінатэатр, дзе цяпер можна глядзець фільмы ў фармаце 3D.
Также на эту тему:
«Распоряжение «кинуть» вас на деньги дал лично Александр Григорьевич...»
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное