Общество
Антон Валадзько, фота Андрэй Стуканаў, horki.info

У Горках ізноў правалілася новая плітка

Наступствы аўралу ў былой сталіцы «Дажынак» усё яшчэ нагадваюць пра сябе.

Пра тое, што так можа адбыцца папярэджвала, напрыклад, Вольга Савельева, інжынер-гідратэхнік. Яна нават напісала ліст у Адміністрацыю прэзідэнта. У сваім звароце спецыяліст папярэджвала, што крыты схіл Ніжняга возера да яго ўмацавання карянмі дрэваў быў парэзаны глыбокімі ірвамі, што ўжо выклікала частыя абрушэнні дарогі. Механічныя ўласцівасці мясцовага грунту спрыяюць яго далейшаму змяшчэнню – запэўнівала Вольга Данілаўна.

Дзеля пабудовы амфітэатра ў гэтым месцы былі высечаны сотні дрэваў, супраць чаго выступалі гараджане, а таксама давялося знесці ўлюбёны куток, які ў Горках мясцовыя называлі "Каменная кветка".

Што яшчэ абвальвалася ў Горках пасля "Дажынак"?

Правалы і абвалы пачаліся ў Горках пасля "Дажынак" амаль адразу. Новенькая тратуарная плітка, укладзеная адмыслова да свята ўраджаю, у розных месцах гораду прасела.

Камунальныя службы аператыўна латалі гэтыя дзіркі. Пакуль не здарылася ўвогуле нечуванае. Маладая пара, якая вярталася дахаты з аўтавакзала, раптам апынулася пад зямлёю.

Недалёка ад Горацкага райвыканкаму плітка абвалілася пад нагамі супругаў. Маладой жанчыне нават давялося звярнуцца па дапамогу доктара – шок не прайшоў бясследна.

Таксама на гэтую тэму:

«Распоряжение «кинуть» вас на деньги дал лично Александр Григорьевич…»

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)