У Курапатах упершыню затрыманыя вандалы

У суботу а палове на 22 гадзіну ва урочышчы Курапаты грамадзкія актывісты затрымалі двух маладзёнаў, якія ламалі крыжы.

Пасьля актаў вандалізму напачатку тыдня грамадзкія актывісты кантралявалі ўрочышча. Як паведаміў "Свабодзе" адзін зь іх спадар Алег, які пажадаў захаваць ананімнасьць, ён і Алесь Макаў патрулявалі ўрочышча і пабачылі двух маладзёнаў, якія падышлі да крыжоў і пачалі іх ламаць. Яна павалілі і зламалі пяць крыжоў.

Пасьля актаў вандалізму напачатку тыдня грамадзкія актывісты кантралявалі ўрочышча. Як паведаміў "Свабодзе" адзін зь іх спадар Алег, які пажадаў захаваць ананімнасьць, ён і Алесь Макаў патрулявалі ўрочышча і пабачылі двух маладзёнаў, якія падышлі да крыжоў і пачалі іх ламаць. Яна павалілі і зламалі пяць крыжоў.

Пакуль чакалі прыезду міліцыі, хлопцы выклікалі сваіх бацькоў. Прыехала маці аднаго зь іх і ўгаворвала міліцыянтаў не затрымліваць яе сына, бо ён непаўнагадовы. Пасьля званкоў хлопцаў прыехалі таксама некалькі мужчынаў, але яны не прадставіліся.

 

Адзін з вандалаў

Потым супрацоўнікі міліцыі разам з затрыманымі вандаламі і двума грамадзкімі актывістамі ў якасьці сьведак накіраваліся ў аддзел міліцыі ў Бараўлянах. Там сьледчая Тацяна Камнавокава дапытала як сьведку грамадзкага актывіста Алеся Макава.

 

Гэты хлопец ламаў курапацкія крыжы

Паздней стала вядома, што два маладзёны перададзеныя іхным бацькам. Супрацоўнік міліцыі сказаў, што абодва затрыманыя — непаўнагадовыя. «І цяпер матэрыялы знаходзяцца на дадатковай праверцы. Гэтай справай займаецца супрацоўнік крымінальнага вышуку Бараўлянскага аддзелу міліцыі. Матэрыял яму ужо адпісаны».

Супрацоўнік міліцыі таксама патлумачыў, што такая праверка цягнецца да 10 дзён. А ў выпадку неабходнасьці, пракурор Менскага раёну можа працягнуць яе і да аднаго месяцу».

Што тычыцца прозьвішчаў затрыманых, то супрацоўнік міліцыі сказаў, што такімі дадзенымі ён не валодае.

"Адбылося тое, што павінна было адбыцца, яна павінны былі быць затрыманыя. Напярэдадні Дзядоў гэта знак Божы, калі ўвага людзей зьвернута да Курапатаў, да Дня памяці продкаў", -- паведамiў ”Радыё Свабода” Юрась Беленькі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)