Вызвалілі яшчэ пяцёх фігурантаў «справы патрыётаў»
Зь СІЗА на вуліцы Валадарскага выйшлі на волю Іван Кавальчук, Андрэй Комлік-Ямацін, Андрэй Дундукоў і Дзьмітры Новік і Аляксей Абрамаў, якія праходзілі па «справе патрыётаў».
Каля СІЗА на Валадарскага іх сустрэлі сваякі, журналісты і аднадумцы, а таксама былыя фігуранты справы, якіх вызвалілі раней.
На «Валадарцы» застаюцца яшчэ 2 фігуранты «справы патрыётаў» — Віктар Мароз і Міраслаў Лазоўскі, арыштаваныя ў рамках так званай «справы патрыётаў», або справы «Белага легіёну», якіх абвінавацілі ў падрыхтоўцы масавых беспарадкаў 25 сакавіка.
Радыё Свабода вяла жывую трансьляцыю.
За апошнія пару дзён выпусьцілі семярых — Сяргея Стрыбульскага, Аляксандра Зімніцкага, Уладзімера Фёдарава, Уладзімера Румянцава, Цімура Пашкевіча, Алеся Яўдаху, Віктара Данілава. Паводле вызваленых, за тры месяцы адседкі на допыты іх выклікалі па 2-3 разы, сьледчыя дзеяньні амаль не вяліся.
«Вербовать меня даже не пытались». Новые освобожденные по делу «Белого легиона»
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное