Вызваленыя тры фігуранты справы «Белага Легіёну»

На волю выйшлі Сяргей Стрыбульскі, Аляксандр Зімніцкі і Уладзімір Фёдараў.

Як даведалася Радыё Свабода, яго вызвалілі пад падпіску аб нявыезьдзе. Стрыбульскі правёў за кратамі 99 дзён.

У красавіку стала сядома, што Стрыбульскаму выстаўленае абвінавачаньне ў «стварэньні незаконнага ўзброенага фармаваньня» па «справе Белага легіёну». Апрача яго, такое ж абвінавачаньне пачулі яшчэ 16 чалавек.

У «справе патрыётаў» за кратамі застаюцца 14 чалавек, супраць якіх заведзеныя крымінальныя справы за «навучаньне і падрыхтоўку да ўдзелу ў масавых беспарадках» і «стварэньне незаконнага ўзброенага фармаваньня».

Праваабаронцы патрабуюць іх неадкладна вызваліць, бо затрыманыя казалі пра катаваньні, але Генпракуратура ня бачыць падставаў для пракурорскай праверкі.

Таксама праваабаронцы «Вясны» атрымалі пацверджанне аб вызваленні Аляксандра Зімніцкага. Удакладняюцца звесткі адносна іншых асобаў, якія ўтрымліваюцца пад вартай у следчых ізалятарах МУС і КДБ.

Па інфармацыі «Нашай Нівы» таксама Уладзімір Фёдараў.

Фігурант справы «патрыётаў» Міхалькоў адпушчаны на свабоду

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)

Подпишитесь на еженедельную рассылку "Салiдарнасцi". Этот надежный канал, который позволяет читать наши новости и статьи даже в условиях блокировки сайта.