Астапович попросил Лукашенко пересмотреть условия конкурса о создании мемориала в Куропатах

Председатель добровольного общества охраны памятников истории и культуры указал на существенные недостатки в актуальном положении Минкультуры.

 Председатель добровольного общества охраны памятников истории и культуры Антон Астапович обратился к главе государства, министру культуры и в Совет министров с просьбой пересмотреть сществующее положение о конкурсе на создание мемориала в урочище Куропаты.

Подробности о содержании письма властям Антон Астопович изложил на своей странице в Фейсбуке. Приведем сообщение председателя общества охраны памятников полностью:

«Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры падтрымлівае распрацоўку праекта мемарыялізацыі месца згубы ахвяр палітычных рэпрэсій ва ўрочышчы Курапаты і выказвае ўдзячнасць органам дзяржаўнага кіравання Рэспублікі Беларусь за праяўленне дзяржаўнага клопату аб дадзенай гісторыка-культурнай каштоўнасці, якая стала сімвалічнай для многіх грамадзян Беларусі, якія страцілі сваіх родных і блізкіх падчас масавых палітычных рэпрэсій, якія праводзіліся ў СССР. Тым больш, што спецыялісты архітэктурнай секцыі Таварыства выказалі жаданне прыняць удзел у дадзеным конкурсе.

Беларусы сутыкнуліся з балючай праблемай гістарычнага зла і пакараньня

Але па шэрагу прычын, якія закладзены ў Палажэнне аб парадку арганізацыі і правядзення конкурсу эскізных праектаў памятнага знака «Курапаты», немагчымы раўнапраўны ўдзел не толькі спецыялістаў архітэктурнай секцыі, але і шэрагу іншых творчых асобаў і калектываў.

Асноўная прычына – патрабаванне па выкананню генеральнага плана мемарыяльнага знака на геападаснове маштабам 1:500, у той час, калі гэтая геападаснова патэнцыйным удзельнікам конкурса арганізатарамі, Міністэрствам культуры, не прадстаўляецца.

Для даведкі, дадзены тапаграфічны матэрыял згодна дзеючага заканадаўства з’яўляецца дакументам для службовага выкарыстання, што аўтаматычна закрывае ўдзел для творцаў і творчых калектываў, якія не маюць магчымасці гэтыя матэрыялы атрымаць.

Іншай прычынай з’яўляецца непразрыстаць прыняцця рашэнняў конкурсным журы, склад якога не абнародаваны, хаця папярэдне дэкларавалася аб шырокім удзеле грамадства ў абмеркаванні мастацкай і архітэкурнай канцэпцыі мемарыяла.

У сувязі з вышэйназванымі прычынамі Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры звярнулася да прэзідэнта, старшыні Савета міністраў і міністра культуры Рэспублікі Беларусь з прапановай адмяніць Загад Міністэрства Культуры Рэспублікі Беларусь ад 23 сакавіка 2017 г. № 69 і Палажэнне аб парадку арганізацыі і правядзення конкурсу эскізных праектаў памятнага знака «Курапаты», якое гэтым загадам зацверджана, абвесціць конкурс паўторна і з новымі тэрмінамі, для чаго распрацаваць новае Палажэнне, якое будзе прадугледжваць папярэднію рэгістрацыю ўдзельнікаў конкурса з наступным іх забеспячэннем падставовымі матэрыяламі, а канкрэтна, геападасновай маштабам 1:500 для выканання генеральнага плана.

Дадаткова было прапанавана пры паўторным абвяшчэнні конкурса апублікаваць склад конкурснага журы і прадугледзець у адкарэктаваным Палажэнні форму ўдзелу ў працы журы прадстаўнікоў Грамадскай назіральнай камісіі пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь па ахове гісторыка-культурнай спадчыны, як прадстаўнікоў грамадскіх аб’яднанняў, якія ў сваёй статутнай дзейнасці прадугледжваюць ахову і папулярызацыю гісторыка-культурнай спадчыны».

Напомним, о создании мемориала на месте массовых расстрелов в конце марта заявил Александр Лукашенко. 

Этому предшествовало противостояние защитников Куропат и строительной бригады, начавшей возводить на границе урочища бизнес-центр.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)