В мире

Ва Ўкраіне з-пад варты вызвалілі апошняга абвінавачанага ў забойстве Паўла Шарамета

Шаўчэнкаўскі раённы суд Кіева вызваліў з-пад варты музыку і вайскоўца Андрэя Антоненку — трэцяга абвінавачанага ў забойстве беларускага журналіста Паўла Шарамета. Ён будзе пад хатнім арыштам, піша Свабода.

«Зьмяніць папярэднюю меру з утрыманьня пад вартай на кругласутачны хатні арышт з нашэньнем электроннага сродку кантролю», — абвясьціла судзьдзя Аксана Голуб, якая старшынюе ў судовым разглядзе.

Адвакаты Андрэя Антоненкі ад самага арышту неаднаразова прасілі суд зьмяніць меру стрыманьня іхнага падабароннага, але абвінавачаньне і суд адмаўляліся задаволіць адпаведнае хадайніцтва.

Сёньня ўпершыню пракурор ня выступіў супраць зьмены меры стрыманьня. Пры абмеркаваньні гэтага пытаньня ён сказаў, што кругласутачны хатні арышт з электронным бранзалетам можа забясьпечыць належныя паводзіны абвінавачанага.

Яшчэ адну з абвінавачаных у датычнасьці да забойства Паўла Шарамета — дзіцячага кардыёляга Юлію Кузьменку — суд вызваліў з-пад варты пад хатні арышт у жніўні 2020-га. Трэцяя падазраваная — вайсковы мэдык Яна Дугар — адпачатку знаходзілася пад начным хатнім арыштам, а летась суд зьняў зь яе і электронны бранзалет.

Ва Ўкраіне электронны бранзалет найчасьцей выкарыстоўваюць як альтэрнатыўную меру стрыманьня для падазраваных у эканамічных злачынствах. Электронны бранзалет дапамагае дыстанцыйна адсочваць усе перамяшчэньні асобы, у дачыненьні да якой праводзіцца сьледзтва.

Гісторыя справы

Імёны падазраваных у арганізацыі і забойстве беларускага журналіста назвалі 12 сьнежня 2019 году. На брыфінг, арганізаваны Нацыянальнай паліцыяй Украіны, былі запрошаныя прэзыдэнт Уладзімір Зяленскі, міністар унутраных спраў Арсэн Авакаў і тагачасны генэральны пракурор Руслан Рабашапка, што выклікала моцную крытыку з боку экспэртаў і СМІ.

ладзімір Зяленскі на прэсавай канфэрэнцыі адрэагаваў на гэтую крытыку наступным чынам:

«Справа Шарамета складаная. Адназначная яна ці не, я таксама ня ведаю. Мяне запрасілі — я прыйшоў. Я хачу быць запрошаным на ўсе гучныя справы — і Майдан, і Гандзюк, і Шарамет. Усе рэзанансныя справы, куды будуць запрашаць прэзыдэнта і будуць чакаць маёй падтрымкі, я буду прыходзіць».

Разам з тым прэзыдэнт Украіны падкрэсьліў, што ў выпадку, калі суд апраўдае падазраваных, кіраўніцтва Нацыянальнай паліцыі і Міністэрства ўнутраных спраў будзе прыцягнутае да «кадравай адказнасьці»:

«Я гатовы несьці адказнасьць і не здымаю яе зь сябе. Калі сьледзтва было праведзена няправільна, зь вялікімі памылкамі, нешта было спэцыяльна зроблена супраць затрыманых, я гатовы зрабіць сур’ёзныя высновы, кадравыя высновы там, дзе я магу ўплываць».

«Цяпер гэтую справу вядзе і адказвае міністар унутраных спраў Авакаў. Ён гэта ведае. І ён адказны за вынік гэтай справы. Калі сьледзтва, а потым суд, давядуць, што яны забойцы, то яны сядуць у турму; калі не — будуць несьці адказнасьць тыя людзі, якія давялі гэтую справу да суду і абвінавацілі невінаватых людзей. Вось і ўсё».

У траўні 2020 году сьледзтва зьмяніла фармуляваньне абвінавачаньня, у якім Андрэй Антоненка быў ужо не арганізатарам, як спачатку, а, як і Юлія Кузьменка разам зь Янай Дугар, выканаўцам забойства.

Новыя абставіны

Сёлета 4 студзеня брусэльскае выданьне EUObserver апублікавала запіс размовы 2012 году з удзелам асобы, чый голас нагадвае голас тагачаснага старшыні КДБ Беларусі Вадзіма Зайцава. У размове гаворка ішла аб падрыхтоўцы ліквідацыі апанэнтаў беларускай улады, у тым ліку і Паўла Шарамета.

Аўдыё і апэратыўныя дакумэнты перадаў журналістам для расьсьледаваньня старшы лейтэнант Ігар Макар — былы намесьнік камандзіра баявой групы антытэрарыстычнага падразьдзяленьня МУС Беларусі «Алмаз». Украінскае сьледзтва залучыла яго ў якасьці сьведкі і дапытала.

Атрыманыя ад яго аўдыёзапісы размоў у КДБ Беларусі Нацыянальная паліцыя Ўкраіны перадала на фонаскапічную экспэртызу.

Журналіст «Украінскай праўды» Павел Шарамет загінуў 20 ліпеня 2016 году ў выніку выбуху аўтамабіля ў цэнтры Кіева.

Суд пачаў разгляд справы ў верасьні 2020 году.

Версия следствия: авто Шеремета минировала детский хирург, помогал – АТОшник

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1.7(3)