Политика

Беларусы падалі 13 спісаў у выбарчую камісію Каардынацыйнай рады

Сярод тых, хто вылучыўся, — Павел Латушка, Вадзім Пракоп’еў, Роза Турарбекава і іншыя.

Пра гэта паведамляе Каардынацыйная рада і публікуе імёны лідараў спісаў:

1. «Салідарнасць» (лідар спіса — Георгій Дзмітрук) — 21 чалавек;

2. «Закон і Правапарадак» (Аляксандр Азараў) — 20 чалавек;

3. «Незалежныя беларусы» (Максім Шабуцкі) — 17 чалавек;

4. «Краіна для жыцця» (Віталь Савюк) — 17 чалавек;

5. Каманда Латушкі і Рух «За свабоду» (Павел Латушка) — 47 чалавек;

6. Блок Пракоп’ева — Ягорава (Вадзім Пракоп’еў) — 35 чалавек;

7. «Еўрапейскі выбар» (Аляксандр Дабравольскі) — 37 чалавек;

8. «Воля» (Вадзім Кабанчук) — 21 чалавек, другая парамілітарная арганізацыя;

9. «Наша справа» (Роза Турарбекава) — 14 чалавек;

10. «За годнасць беларусак» (Яраслаў Грыгор’еў) — 10 чалавек;

11. «Моладзевы наступ» (Лізавета Пракопчык) — 15 чалавек;

12. «Голас дыяспар — Адзінства па-над межамі» (Надзея Нортан) — 13 чалавек;

13. «Хопіць баяцца» (Таццяна Мартынава) — 14 чалавек.

Спісы налічваюць 280 чалавек. Выбарчая камісія займаецца верыфікацыяй спісаў.

Выбары ў КР пачнуцца 25 мая і працягнуцца тры дні — да 23:59 27 мая.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.3(8)