Общество
Алесь Кіркевіч, Новы час

Звычайная сталіншчына, ці Анатомія нянавісці ў адным даносе

Нядаўна мы ўжо давалі прыклад звычайнага сталінскага даносу: нехта напісаў ананімку ў ВНУ, дзе вучыўся габрэй, сын буйнога камерсанта ў дарэвалюцыйныя часы… Сённяшняя гісторыя яшчэ цікавейшая: гэта данос на маці рэпрэсаванага, якога няма ў жывых, з патрабаваннем пазбавіць старую пенсіі…

Гэты пажаўцелы аркуш трапіў разам з купай дакументаў, якія былі даўным-даўно спісаныя і выкінутыя з дзяржустановы, а тое-сёе ўсё ж такі трапіла ва ўчэпістыя рукі калекцыянераў. Ліст напісаны па-руску, не вельмі пісьменна, з блытанай пунктуацыяй і памылкамі нават у прозвішчы ахвяры — Цэзарыі Жаўнеровіч, маці рэпрэсаванага Іосіфа Жаўнеровіча.

Замест прозвішча аўтара ліста неразборлівы подпіс, цяжка нават вызначыць, мужчына пісаў ці жанчына. Мабыць, гэта і не сутнасна важна. Куды важнейшы сам змест, нібы слепак зайздрасці, жорсткасці і нянавісці, якімі была пранізаная ўся сталінская эпоха. Дзеля дакладнасці прывядзем тэкст цалкам, не выпраўляючы нягеглыя абароты.

Працяг артыкула чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)