ЗША і Эўразьвяз заклікалі да вызваленьня беларускіх палітвязьняў

Дзяржаўны сакратар ЗША Гілары Клінтан па выніках перамоваў у Вашынгтоне з вярхоўнай прадстаўніцай у замежнай палітыцы Эўрапейскага Зьвязу Кэтрын Эштан, выступіла з наступнай заявай:

“Мы абедзьве, Кэт і я, занепакоеныя рэпрэсіямі ў Беларусі, і я ўхваляю моцную заяву, якую яна зрабіла на выходных. Злучаныя Штаты лічаць судовыя працэсы ў справе аб падзеях 19 сьнежня палітычна матываванымі, і мы заклікаем да неадкладнага і безумоўнага вызваленьня ўсіх палітычных зьняволеных”.

У суботу Эштан паўтарыла, што Эўразьвяз гатовы разгледзець “далейшыя мэтанакіраваныя абмежавальныя захады ва ўсіх галінах супрацоўніцтва” з афіцыйным Менскам.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)