ЗША адпрацоўвалі ядзерны ўдар па Беларусі? Тонкі ўкід

Некаторыя беларускія СМІ бескрытычна перадрукавалі паведамленне, што ў ЗША ў ходзе вучэнняў нібыта быў зымітаваны ядзерны ўдар па Беларусі.

Аўтары не разабраліся ў тэксце першакрыніцы. У выніку выходзіла, што ЗША ў адказ на канвенцыйны напад Расіі на балтыйскія краіны вырашылі першымі ўжыць ядзерную зброю, прычым па тэрыторыі Беларусі, якая нібыта нават не выкарыстоўвалася Расеяй для зыходнага нападу.

Прычым журналіст аднаго беларускага СМІ звязаў дадзены эпізод з праведзенымі нядаўна вучэннямі амерыканскіх вайскоўцаў, у якіх прадугледжвалася нанясенне ў адказ ядзернага ўдару па Расіі пасля прымянення ёй ядзернай зброі супраць саюзнікаў ЗША ў Еўропе.

Свой аналіз артыкула Slate зрабіў тэлеграм-канал Forstrategy. І вось што яны пішуць. Вучэнні, у якіх дапускаўся ядзерны ўдар па Беларусі:

1. Праходзілі яшчэ пры адміністрацыі Барака Абамы.

2. Прадугледжвалі ў якасці ўмовы нанясенне Расеяй ядзернага ўдару па мэтах у Еўропе ў рамках дактрыны «эскалацыі для дээскалацыі». Гэта значыць, спачатку Расія канвенцыйнымі сродкамі нападала на дзяржаву Балтыі.

У адказ на канвенцыйнае супрацьдзеянне расійскай атацы з боку НАТА расійскія генералы вырашылі ўжыць ядзерную зброю. Расійскія стратэгі сапраўды лічаць дапушчальным нанясенне Расеяй першага ядзернага ўдару для «дээскалацыі напружанасці».

Дадзеная тэза замацаваная ў Ваеннай дактрыне Расеі, згодна з якой Расія можа першай нанесці ядзерны ўдар «у выпадку агрэсіі супраць Расейскай Федэрацыі з ужываннем звычайнай зброі, калі пад пагрозу пастаўлена само існаванне дзяржавы», у тым ліку, калі такая «агрэсія» ажыццяўляецца супраць расейскіх Узброеных Сіл, якія дзейнічаюць за межамі Расеі.

У «Асновах дзяржаўнай палітыкі РФ у галіне ваенна-марской дзейнасці» ад 2017 года таксама сказана, што «ва ўмовах эскалацыі ваеннага канфлікту дэманстрацыя гатоўнасці і рашучасці прымянення сілы з выкарыстаннем нестратэгічныя ядзернай зброі з'яўляецца дзейсным стрымліваючым фактарам».

3. Адпаведна, вучэнне ў ЗША ўлічвала варыянты нанясення ядзернага ўдару ў адказ на расейскі першы ядзерны ўдар.

Дарэчы, у вучэннях у лютым 2020 года ваенныя ЗША таксама адпрацоўвалі зваротны ядзерны ўдар — у адказ на прымяненне Расіяй першай ядзернай зброі нізкай магутнасці супраць інфраструктуры на тэрыторыі краіны НАТА.

Беларусь як саюзніца Расіі непазбежна стала б аб'ектам удару НАТО ў выпадку ваеннага канфлікту — калі беларуская армія будзе часткай расійскай групоўкі. Але гаворка не ідзе пра ўдар асобна па Беларусі ў выпадку яе нейтральнасці ў канфлікце.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(7)