«Знікні прадзяржаўны прафсаюз у Беларусі, то ніхто бы і не заўважыў бы гэтага»

Старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Барысаў – пра дзейнасць прадзяржаўных прафсаюзаў.

– Пражыўшы год у Бельгіі быў сведкам таго, як бастуюць супрацоўнікі аэрапортаў, крамаў, кіроўцы, чыгуначнікі, настаўнікі, – піша Барысаў. – Натуральна, што арганізацыяй страйкаў займаецца прафсаюз.

Прычыны страйкаў розныя – не толькі ўзвышэнне заробкаў, аднак і лепшыя ўмовы бяспекі на працы і г.д. Грамадства звыклася з тым, што ў краіне перыядычна адбываюцца страйкі, бо калі ёсць прафсаюз – ён павінен працаваць. І калі ідзе страйк, то пад час яго адбываецца крэатыў з плакатаў, транспарантаў і сцягоў.

На гэтым фоне дзіўна назіраць за беларускімі прафсаюзамі, якія займаюцца арганізацыяй масовак, маніторынгам ростаў коштаў у харчовых крамах, выдачай пуцёвак у санаторыі і падарункаў на Новы год і маршыруюць на суботніках.

Прадстаўнікі «Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі» 1 мая 2023 года. Фота 1prof.by

Яны выконваюць не больш чым мабілізацыйную дэкарацыйную функцыю для дзеючай улады, аднак дакладна не бароняць правы людзей. Калі з'яўляюцца раптам незадаволеныя, то гасяць іх незадаволенасць матэрыяльнай дапамогай, пуцёўкай у санаторый ці экскурсійнай паездкай па якіх патрыятычных месцах.

Па вялікім рахунку знікні такі прафсаюз у Беларусі, то ніхто бы і не заўважыў бы гэтага. Спадзяюся ў адзін дзень так і будзе і на месца «жоўтых» прафсаюзаў прыдуць тыя прафсаюзы, якія будуць бараніць правы людзей наёмнай працы.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(8)