Зьнесьлі памятную пліту Купалы, бо ля яе выпівалі

У Горках (Магілёўская вобласьць) ад будынка акадэмічнай бібліятэкі зьнікла памятная пліта ў гонар Янкі Купалы.

Пра гэта паведамляе газэта «Узгорак».

Прарэктар па навучальна-выхаваўчай і інфармацыйнай працы Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі Аляксандар Салянік лічыць, што помнік стаяў у няўдалым месцы: сюды прыходзілі выпіваць.

«Вырашана дэмантаваць пліту. Куды яе паставіць цяпер, мы ня ведаем. Прапанавалі выкладчыкам і студэнтам акадэміі пашукаць месца», — сказаў сп. Салянік. — «Зь іншага боку, у мяне ўвесь час пыталіся, чаму помнік Купалу ёсьць, а іншым — няма».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)