Лица

Зміцер Вайцюшкевіч здраджвае прыхільніцам

2 снежня ў клубе «Фартуна» (Смаленская, 15) а 19-й гадзіне Зміцер Вайцюшкевіч & WZ-Orkiestra прадставіць гледачам новую програму «Лірыка» — песні на вершы Генадзя Бураўкіна.

Новы альбом спявак прымеркаваў адразу да двух юбілеяў. Нават дзіўна чуць ад артыста дакладныя лічбы — звычайна ў шоу-бізнесе гэта прэрагатыва Аляксандра Саладухі, які памятае усе значныя і нязначныя даты сваёй творчай дзейнасці. І тым не менш.

— Па-першае, гэта мая 10-я кружэлка, — распавядае Зміцер, — па-другое, сёлета 15 гадоў маей дзейнасці на сцэне. Гучанне новага альбому — на 70% рокавае. Я і сам здзівіўся, як так атрымалася! Для маёй творчасці гэта нават рэвалюцыйна. Здрадзіў сабе і прыхільніцам, ударыўшыся ў рок! Безумоўна, я з нецярпеннем чакаю прэзентацыі, каб зразумець, як людзі адрэагуюць на змены ў маёй творчасці.

На канцэртнай прэзентацыі Зміцер Вайцюшкевіч прадставіць новыя песні разам з Генадзем Бураўкіным. Генадзь Бураўкін — паэт, творчасць якога знаемая кожнаму з нас. Менавіта ён напісаў словы да «Калыханкі» (Доўгі дзень/Цёплы дзень/Адплывае за аблокі/…), яго пяру належаць тэксты сапраўдных гітоў «Завіруха» (у выкананні Аляксандра Ціхановіча і Ядвігі Паплаускай), «Зачарованая мая» Валерыя Дайнэкі, інш.

У альбом увайшлі 13 трэкаў. Новыя кампазіцыі Зміцера — зноў-такі пра жыццё і каханне. Скачать адну з іх — «Шчыра кахаю» — можна тут.

На канцэрце 2 снежня ў «Фартуне» можна будзе набыць новую аднайменную кружэлку Зміцера Вайцюшкевіча. Даведкі і заказ білетаў па тэлефоне (029) 671-58-65.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)