Зміцер Вайцюшкевіч падпольна прэзентаваў у Брэсце альбом

«Чорны спіс» прымусіў арганізатараў правесці мерапрыемства у фармаце зачыненай вечарыны. Канцэрт адбыўся 10 верасня на прыватнай сядзібе ў Брэсцкім раёне.

Адносная аддаленасць ад абласнога цэнтру не сказалася на жаданні брэстаўчан пачуць Вайцюшкевіча ўжывую. «Сядзібнік», як жартуючы яго назваў сам музыкант, сабраў больш за 50 чалавек.

Нагадаем, што брэсцкі канцэрт Змітра Вайцюшкевіча ў лютым гэтага году ў апошні момант быў забаронены пасля з'яўлення ў інтэрнэце «чорнага спісу беларускіх музыкантаў» (ГИП 34858). Таксама ў лістападзе 2010, падчас выбарчай кампаніі, прэзентацыя альбому «Беларуская песня» прайшла пад пільным наглядам брэсцкага АМАПу. На гэты раз у арганізатараў не ўзнікла праблемаў пры правядзенні мерапрыемства.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)