Спорт

Іван Карпенка, Новы час

Зімовая Алімпіяда ў Пекіне: чаго чакаць беларусам?

Бліжэйшаму зімоваму спартыўнаму святу, у адрозненне ад летняга, нішто не перашкодзіць прайсці ў названы тэрмін — з 4 па 20 лютага наступнага года. Нават каронавірус з яго чацвёртай хваляй і нават насельніцтва Паднябеснай.

Цікава, што, не ў прыклад японцам, кітайцы наадварот заахвочана ставяцца да прыняцця маштабнага форуму. Але пагутарыць пра агульнасусветныя падзеі, напэўна, час яшчэ знойдзем, а зараз радкі прысвецім падрыхтоўцы да гэтых двух лютаўскіх тыдняў беларускіх атлетаў.

І перш за ўсё — прыгадаем, якім быў улоў айчынных «зімнікаў» на былых Алімпіядах.

Справы мінулых дзён

Упершыню самастойнай дэлегацыяй наша каманда паляцела на Гульні ў 1994-м — у нарвежскі Лілехаме. І з той пары ўжо сем разоў удзельнічала ў зімовых АГ.

На працягу чвэрці з невялічкім стагоддзя не здаралася выпадкаў, каб беларусы вярталіся дадому з ганебным нулём узнагарод у кішэні. Хаця на асобных Алімпіядах было да гэтага вельмі блізка, заўсёды знаходзіліся спартсмены, якія спрацоўвалі, так бы мовіць, за ўсю краіну.

Да прыкладу, фрыстайліст Дзмітрый Дашчынскі не фігураваў у спісе найбольш верагодных медалістаў Турына-2006, аднак здолеў узняцца на п’едэстал. І тое яго «срэбра» стала адзіным беларускім медалём.

Найбольш жа ўдалай, як лёгка пабачыць ніжэй на графіцы, аказалася Алімпіяда ў Сочы-2014, дзе нашы суайчыннікі сабралі ўраджай адразу ў шэсць узнагарод, пяць з якіх — найвышэйшай пробы. Прычым тры з іх прынесла тагачасная лідарка сусветнага біятлону Дар’я Домрачава.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 3(11)