Жывыя цацкі: чаму ў Беларусі квітнее індустрыя забавак з жывёламі?

У той час, як розныя краіны свету адмаўляюцца ад выкарыстання жывёл ў забаўляльнай індустрыі з-за празмернай жорсткасці дрэсіроўкі і немагчымасці стварыць вартыя ўмовы жыцця для «артыстаў», Беларусь працягвае карыстацца ўсімі дасягненнямі гэтай галіны.

Чаму мы пакуль не ў стане адмовіцца ад выкарыстання жывой прыроды ў сваё задавальненне?

У 1990-х гадах убачыць дзікіх ці экзатычных жывёл у няволі можна было бадай што ў цырку ці заапарку, альбо вылавіць дзядзечку-фатографа са стракатым ара ў гарадскім парку. Аднак сёння забаўляльная індустрыя «дорыць» спажыўцам багатую разнастайнасць прапаноў: «Хочаш замовіць сабе фотасесію з малпачкай?» — «Калі ласка!» ці «Наняць драпежніка на свята?» — «Няма праблем!».

У 2015 годзе ў Мінску адкрыўся першы кантактны заапарк, з чаго пачалася хваля іх папулярнасці па ўсёй Беларусі. І наўрад ці дэльфінамі можна кагосьці здзівіць у краіне без мора і акіяна.

Пры вялікім жаданні і фінансавых магчымасцях у нашыя дні людзі могуць нават набыць сабе дзікіх жывёл. Аб'яўкі такога кшталту можна з лёгкасцю знайсці, напрыклад, на папулярнай платформе Kufar.

«Як мне падаецца, на развіццё індустрыі ўплываюць адразу некалькі фактараў, напрыклад, недасканаласці ў заканадаўчай сістэме, жаданне ўладальнікаў бізнэса зарабляць грошы на жывёлах і попыт», —  кажа Людміла Лагіноўская, дырэктарка Цэнтра этычных адносін да прыроды.

Працяг чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)