В мире
Ігар Мельнікаў, «Новы час»

Жыццё і смерць на Рыжскай мяжы

Мяжа, якая прайшла па Беларусі 18 сакавіка 1921 года, падзяліла лёсы мільёнаў людзей. А для некаторых з мірных беларускіх жыхароў яна стала наогул смяротнай. Сярод іх княжна Крысціна Друцкая-Любецкая.

Больш за 100 тысяч квадратных кіламетраў зямлі і 4 мільёны жыхароў Беларусі апынуліся пасля Рыжскай мірнай дамовы ў складзе Другой Рэчы Паспалітай. Дзяржаўная мяжа паміж дзвюма краінамі падзяліла і маёнтак Друцкіх-Любецкіх, які знаходзіўся пад Мінскам. Новае Поле засталося за бальшавікамі, а Стары Ракаў — за палякамі.

У 1920 годзе, перад самым прыходам частак Чырвонай Арміі, жонка Ераніма Друцкага-Любецкага разам з дачкой Крысцінай пераехалі за лінію фронту. Большасць іх маёмасці засталося на савецкім баку. Жанчыны жылі ў невялічкім доме ў Ракаве.

Мяжа знаходзілася побач, і князёўна Крысціна любіла выязджаць вярхом на тыя мясціны, дзе прайшло яе дзяцінства і дзе зараз праходзіў кардон. Падчас адной з такіх прагулак ля вёскі Целяшэвічы ў маі 1921 года дзяўчыну заўважылі савецкія памежнікі. Яе схапілі, згвалцілі, забілі, а пазней кінулі цела ахвяры на польскі бок. Ёй было толькі 20 гадоў.

Цалкам артыкул чытайце тут