Общество

Журналістак Кацярыну Андрэеву і Дар’ю Чульцову вінавацяць у нанясенні шкоды «Менсктрансу»

Пра гэта сваякам Кацярыны паведаміў адвакат.

Журналістак вінавацяць у тым, што яны прымалі актыўны ўдзел і нават кіравалі «групавымі дзеяннямі, што груба парушаюць грамадскі парадак», якія пацягнулі за сабой парушэнне працы грамадскага транспарту, паведамляе Белсат.  

Нагадаем, менавіта як «грубае парушэнне грамадскага парадку» следства расцэньвае мірную акцыю пратэсту на плошчы Пераменаў, адкуль Кацярына і Дар’я вялі жывы рэпартаж.

Следства сцвярджае, што стрым Кацярыны і Дар’і пацягнуў за сабой прыпыненне руху 13 аўтобусных маршрутаў, трох тралейбусных і трох трамвайных. Шкода ГП «Менсктранса» ацэненая ў 11 562 рубля і 14 капеек.

Кацярына Андрэева і Дар’я Чульцова застаюцца за кратамі з 15 лістапада. Журналісткам выстаўлена абвінавачванне паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу, матэрыялы справы ўжо перададзеныя ў суд. Праваабаронцы прызналі Кацярыну і Дар'ю палітвязнямі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1.3(23)