Журналіст Дзяніс Івашын сустрэў Вялікдзень у карцары гродзенскай турмы

Гарадзенец пяцідзесяты дзень знаходзіцца за кратамі.

Дзяніс Івашын, фота: Радыё Свабода

Незалежны журналіст Дзяніс Івашын знаходзіцца за кратамі ў турме №1 Гародні з 12 сакавіка 2021 года. Журналіста схапілі па дарозе каля дому, калі ён ішоў у аптэку па лекі.

Як паведамляе Радыё Рацыя, 1 мая для Івашына не прынялі перадачу. Адміністрацыя турмы паведаміла, што журналіст знаходзіцца другі дзень у карцары.

Гэта азначае, што за ўвесь тэрмін, пакуль ён будзе ў гэтым больш строгім месцы знаходжання ў гарадзенскай турме, яму нельга будзе перадаваць перадачы і ён не зможа сустрэцца з адвакатам.

Па словах жонкі Вольгі, 1 мая мінуў 50-ты дзень знаходжання Дзяніса за кратамі. І ёй вельмі шкада, што Дзяніс не зможа адзначыць такое свята як Вялікдзень няхай сабе і ў турме, куды яна збіралася перадаць розныя пасхальныя падарункі.

Хто такі Дзяніс Івашын?

Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 1.5 (оценок:8)