Жонка палітвязня: «Мне ўвесь час сняцца сны, што ён ужо дома»
Нават не верыцца, што гэтая прыгожая дзяўчына столькі вытрымала за апошнія пяць месяцаў.
Наталля расказвае пра свайго Віцю — і яе вочы свецяцца. «Гэта ўсё даецца нам не проста так, і мы абавязкова справімся, — кажа дзяўчына. — У нас яшчэ ўсё жыццё будзе наперадзе».
Наталля — жонка палітвязня Віктара Барушкі, якому 30 сакавіка спаўняецца 33 гады. Віктара брутальна затрымалі 18 кастрычніка ля велазавода. Амапавец збіў яго з ног — і, падаючы, Віктар зламаў нагу другому амапаўцу.
І, хоць у судзе не прагучала аніводнага доказу віны Віктара, Марына Запаснік прысудзіла Барушку 5 гадоў узмоцненага рэжыму за нібыта «наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання ў дачыненні да асобы ў сувязі з ажыццяўленнем ёй службовай дзейнасці».
Калі Віктар расказваў на судзе пра тое, што з ім было пасля затрымання, плакалі ўсе, хто знаходзіўся ў зале. У бацькі падсуднага вырваўся вокліч болю. Як вытрымала гэта Наталля, цяжка сказаць.
Перад судом на нервовай глебе ў яе пачаліся спазмы цагліц. Ніякія лекі не дапамагалі. І толькі праца з псіхолагам хоць троху дала сілы. А яшчэ — каханне. Каханне і сёння дае ёй моц вытрымаць усё і дачакацца свайго Віцю.
Цалкам артыкул чытайце тут
Читайте еще
Избранное