«Жанчыну ў гэтай краіне не паважаюць»

Грамадзкая актывістка Наста Дашкевіч выказалася на Радыё Свабода пра дэкрэт № 3 «Аб папярэджаньні сацыяльнага ўтрыманства».

Наста Дашкевіч на прэзэнтацыі зборніка відэафільмаў «21 слова 21-га стагодзьдзя»

​– Гэта абсалютна жахлівы закон, які пагаршае атмасфэру ў гэтай краіне… Жанчыны нібыта мусяць нібыта выплачваць гэты падатак, і гэта вельмі ўплывае на імідж жанчын, якія вырашылі аддаць перавагу выхаваньню сваіх дзяцей, дапамозе мужу, і, выкарыстоўваючы словы прэзыдэнта, «ахове сямейнага ачага». Выходзіць, што жанчыну ў прынцыпе ў гэтай краіне не паважаюць.

Многія маладыя мамы могуць сустрэцца (і я сустракалася, і сябры) з такімі сытуацыямі ў горадзе, калі яны гуляюць зь дзецьмі, калі падыходзяць нейкія жанчыны сталага ўзросту і робяць заўвагі, што і так няправільна, і так. І кажуць, што вось, дзіцёнак дзяржаўны, і народу вырашаць, як яго трэба выхоўваць. Мы вось гэтым людзям даем права, нейкім чынам легалізуем права называць гэтых жанчын дармаедкамі.

Часта таксама кажуць, вось нараджалі дзяцей, каб не працаваць. Дзяржава культывуе настроі, што маці і жанчына — гэта чалавек, які знаходзіцца на нейкім утрыманьні ў дзяржавы. Хоць на самай справе, безумоўна, любая дзяржава мусіць быць зацікаўленая, каб жанчыны нараджалі болей, каб урэшце гэтую краіну праз 50 гадоў нехта карміў і зарабляў для яе грошы.

Таму гэта жахліва і з эканамічнага чыньніка, і з псыхалягічнага, і з агульнай атмасфэры, калі грамадзяне разумеюць, што іх проста не паважаюць.

Анастасія Дашкевіч: Жыве прыстасаванства!

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)