«Захад ня пойдзе на саступкі Расеі»

Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель заявіла, што заходнія краіны ня пойдуць на саступкі Расеі ва ўмовах крызісу ва Ўкраіне, каб атрымаць падтрымку палітычнаму рашэньню крызісу ў Сырыі.

Гэтыя два крызісы ня маюць нічога агульнага адзін з адным, — заявіла канцлер Нямеччына на прэсавай канфэрэнцыі ў Парыжы пасьля сустрэчы зь лідэрамі Францыі, Расеі і Ўкраіны.

«Для нас пытаньне аб Сырыі ня зьвязанае з пытаньнем аб Менскіх дамоўленасьцях», — сказала Мэркель. «Гэтыя пытаньні ня маюць нічога агульнага. Украіна цалкам справядліва чакае, што яе тэрытарыяльная цэласнасьць павінна паважацца, можа быць не ў дачыненьні да Крыму, але ўсёй астатняй частцы краіны,» — сказала Мэркель пасьля сустрэчы зь лідэрамі Францыі, Расеі і Ўкраіны ў Парыжы.

Яна таксама адпрэчыла камэнтары, якія яна зрабіла ў мінулым месяцы ў Бруселі, калі сказала, што прэзыдэнт Сырыі Башар Асад павінен быць уключаны ў перамовы па спыненьні грамадзянскай вайны, адзначыўшы, што яе заклік да дыялёгу не азначае, што Асад павінен застацца на сваёй пасадзе.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)