Политика

Сяргей Салаўёў, Новы час

Захад нам дапаможа?

Зараз прарасійскія шавіністычныя сайты захлынуцца слінай. Падстава для гэтага — чарговы дыпламатычны прарыў. ЗША і Беларусь прынялі рашэнне пра аднаўленне дыппрадстаўніцтва на ўзроўні паслоў.

Беларусь наведаў намеснік дзяржаўнага сакратара ЗША па палітычных пытаннях Дэвід Хэйл. Гэта зноў «першы візіт чыноўніка такога ўзроўню ў Беларусь за 25 гадоў». І другі — на працягу месяца. Нагадаем, што ўсяго тры тыдні таму з Лукашэнкам размаўляў дарадца прэзідэнта ЗША Дональда Трампа па нацыянальнай бяспецы Джон Болтан.

А зараз менавіта Дэвід Хэйл сказаў: «Я хацеў бы перадаць прывітанне ад дзяржсакратара, які папрасіў мяне прыехаць, каб прысутнічаць на важным гістарычным моманце нашых двухбаковых адносін. Пасля нашай сустрэчы мы зробім абвестку, што будзем абменьвацца пасламі па заканчэнні такой колькасці гадоў без паслоў».

Нагадаем, што паслоў ЗША ў Беларусі і Беларусі ў ЗША не было ад 2008 года, пасля ўвядзення ЗША санкцый у дачыненні да канцэрна «Белнафтахім».

Тады пасол Беларусі Міхаіл Хвастоў быў адкліканы з Вашынгтона для кансультацый, а Мінск па патрабаванні беларускага боку пакінула Карэн Сцюарт. Колькасць амерыканскіх дыпламатаў у Мінску была скарочаная з 35 да 5 супрацоўнікаў. А дыпламатычныя місіі працавалі на ўзроўні часовых павераных.

Працяг артыкула чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.9(7)