Заўчасна вызвалілі былога дырэктара «Белтэлекама». Ён даваў паказанні на Уцюрына
Сівадзедаў выйшаў на волю 31 мая па амністыі, паведамляе Наша Ніва.
Былы дырэктар «Белтэлекама» Сяргей Сівадзедаў праходзіў па «справе Уцюрына» — былога начальніка аховы Лукашэнкі і намесніка дзяржсакратара ў Радзе бяспекі.

Сівадзедаў заключыў дасудовае пагадненне і даваў паказанні на астатніх хабарнікаў.
Яму далі значна менш, чым Андрэю Уцюрыну, — сем гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму па ч. 3 арт. 430 КК.
Затрыманы фігуранты справы былі на пачатку мая 2019-га.
— Хлопцы па гэтай справе пісалі шмат прашэнняў аб памілаванні. Самае імавернае, што адбылася замена неадбытай часткі пакарання больш мяккай, — патлумачыў «Нашай Ніве» абазнаны суразмоўца.
Гэтая інфармацыя карэлюе з тым, што з недабудаванага дома былога начальніка аховы Лукашэнкі Андрэя Уцюрына знялі арышт і ён выстаўлены на продаж.
Дом у Драздах прадаецца за $1,3 мільёна.

— Імаверна, Уцюрына таксама рыхтуюць да выхаду, даўшы магчымасць кампенсаваць шкоду за кошт продажу дома, — рэзюмуюць суразмоўцы НН.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное