Затрымалі жонку ўладальніка крамы «Мой модны кут»

26 студзеня стала вядома, што міліцыя затрымала жонку ўладальніка крамы з нацыянальнай сімволікай «Мой модны кут» Алену Есіпёнак.

Напярэдадні ў краму прыходзіла праверка з МНС. Супрацоўнікі выпісалі прадпрымальнікам кучу парушэнняў, яны павінны былі зачыніцца для іх ліквідацыі.

— Сёння я паехаў даваць паказанні ў Аддзел па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі, а мне паведамілі, што жонку затрымалі проста ў краме. Людзі, якія былі ў гандлёвым цэнтры, расказалі, што Алена пыталася ў тых, хто яе затрымліваў: «За што вы мяне забіраеце?» Адказалі, што нібыта за продаж незарэгістраванай сімволікі. Пры гэтым у нас канфіскавалі рэчы з Пагоняй. Яе павезлі ў Савецкі РАУС», — расказаў «НН» уладальнік крамы.

Цяпер Уладзімір тэрмінова едзе заключаць дамову з адвакатам і перажывае за дзяцей: іх у сям’і Есіпёнкаў двое.

— Навошта яе забралі і чаму, не ведаю, — кажа Валерый.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1.5(22)