Затрымалі за кветкі да помніка Якубу Коласу

27 ліпеня а 6-й вечара некалькі дзясяткаў чалавек сабраліся каля помніка Якубу Коласу. Прачытаўшы вершы паэта і ўсклаўшы кветкі, яны пайшлі праспэктам Незалежнасьці ў бок сквэру Янкі Купалы.

Міліцыянты адразу кінуліся разганяць калёну. У міліцэйскую машыну трапілі чацьвёра ўдзельнікаў акцыі: Вячаслаў Сіўчык, Мікола Дземідзенка, Андрэй Кім і Кацярына Давыдзік. Позна ўвечары затрыманых перавезьлі з Савецкага РУУС у турму на Акрэсьціна. Суды над затрыманымі пройдуць 28 ліпеня.

Удзельнікі акцыі плянавалі ўскласьці кветкі да помнікаў Якубу Коласу, Янку Купалу і Максіму Багдановічу. Меркавалася, што маладыя людзі-аднагодкі незалежнасьці, якім споўнілася па 20 гадоў, будуць чытаць ля помнікаў вершы.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)