Лица
Змiцер Панкавец, «Наша Ніва»

Заснавальнік «Акавіты» Хведар Караленка ажаніўся ва Украіне

Напрыканцы ліпеня пабраўся шлюбам вядомы беларускі праграміст Хведар Караленка. Ён вядомы як стваральнік лічыльніка інтэрнэт-статыстыкі «Акавіта».

«Акавіта» — сістэма рэйтынгу сайтаў Беларусі на аснове збору статыстычных дадзеных, каталог беларускіх сайтаў, статыстыка, аналіз і шэраг іншых сэрвісаў. Заснаваны сайт аж у 1999 годзе, ён мае беларускамоўную версію.

Апошнія два гады Хведар Караленка жыве ў Кіеве. «Тут працуецца і дыхаецца класна. Кіеў — цудоўны горад з прыемнымі людзьмі і агромным патэнцыялам», — кажа спадар Караленка.

Ва Украіне Хведар Караленка займаецца новымі ІТ-праектамі. Ягонай абранніцай стала кіяўлянка Лада Лебедзева, яна з’яўляецца доктарам ветэрынарнай медыцыны.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)