Экономика
Мікола Бугай, «Наша Нiва»

Замежная запазычанасць дасягнула 25,6 млрд USD

Гэта значыць, што да канца года яна можа перасягнуць 27 ці нават 28 млрд USD.

Калі быць дакладнымі, валавая замежная пазыка Беларусі на 1 кастрычніка 2010 года дасягнула 25,5933 млрд USD. Яна павялічылася на 3,533 млрд USD (16,0%) з пачатку года.

Прычым рост паскорыўся ў трэцім квартале, каля велічыня сумарнай запазычанасці вырасла на 2,4223 млрд USD (10,5%) пасля росту на 0,9275 млрд USD (4,2%) у другім і на 0,1832 млрд USD (0,8%) у першым квартале.

Паводле ацэнак МВФ у канцы года замежная запазычанасць дасягне рэкорднай лічбы ў 52% ад валавога ўнутранага прадукта.

Такі бурны рост выкліканы тым, што Беларусь апошнія гады жыве не па сродках. Дэфіцыт бягучага рахунку дасягнуў 14% ад ВУП. Гэта значыць, што сёлета краіна імпартуе тавараў і паслуг на 8 мільярдаў даляраў больш, чым экспартуе. Розніца кампенсуецца ў тым ліку запазычваннямі.

Варта адзначыць, што пачынаючы ад 2011 і, асабліва, 2012 гадоў рэзка вырастуць плацяжы па працэнтах, якія набягаюць на замежныя крэдыты.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)