Общество

Ігар Мельнікаў, Новы час

Забытыя ахвяры партызанскай вайны

Як у савецкія часы, так і сёння, у Беларусі назіраецца адмоўнае стаўленне да тых, хто падчас нацысцкай акупацыі Беларусі супрацоўнічаў з немцамі. І гэта зразумела. Мясцовыя памагатыя нацыстаў часам былі горшыя за акупантаў у сваёй нянавісці да мясцовага насельніцтва.

Савецкія партызаны

Праўда, і сярод гэтай катэгорыі былі простыя людзі, якія выпадкова трапілі на службу ў розныя акупацыйныя структуры, не ўдзельнічалі ў карных акцыях, аднак станавіліся ахвярамі жорсткай вайны, якую нацысцкі рэйх вёў супраць Савецкага Саюза.

Асобная, малавывучаная, і, на жаль, табуяваная старонка беларускай вайсковай гісторыі — гэта злачынствы савецкіх партызан падчас Другой сусветнай вайны.

Хлопцы з Ракава

Значная колькасць насельніцтва Беларусі, што засталася пад акупацыяй, вымушаная была зрабіць цяжкі выбар. Або падтрымаць нацыстаў, або стаць на бок савецкіх партызан. Быў яшчэ і трэці шлях: ціха жыць (хутчэй, існаваць) паміж молатам і кавадлам — і прыстасоўвацца.

У падобнай сітуацыі былі і жыхары Ракава. Як вядома, да пачатку Другой сусветнай вайны гэта было дастаткова багатае мястэчка. Мяжа з БССР праходзіла амаль за Ракавам, і шматлікія яго жыхары карысталіся гэтым. Нехта займаўся кантрабандай, іншых выкарыстоўвалі польская і савецкая спецслужбы.

Працяг артыкула чытайце тут.