За адзіночны пікет затрымалі сына Алеся Бяляцкага

Увечары 13 мая ў Мінску затрымалі Адама Бяляцкага, сына праваабаронцы Алеся Бяляцкага, паведамляе Наша Ніва.

Адам Бяляцкі, фота Радыё Свабода

Хлопец рыхтаваў адзіночны пікет салідарнасці. Да метро «Каменная горка» ён выйшаў з плакатам у патрымку палітзняволеных журналістак Кацярыны Андрэевай і Дар'і Чульцовай.

«Ён іх вельмі шкадаваў. Лічыў прысуд несправядлівым і антыгуманным», — кажуць пра прычыну такога ўчынку.

Адам Бяляцкі будзе чакаць суда на Акрэсціна.

У памыйных тэлеграм-каналах паказалі, як выглядаў плакат

Лісты з турмы. Пра што пішуць Каця Андрэева і Даша Чульцова

Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 2.7 (оценок:9)