Комментарии
Валерый Карбалевіч, Новы час

«З паршывай авечкі хоць поўсці клок»

Год таму, 17 лютага 2017 года, у Мінску адбыўся першы Марш абураных беларусаў, які паклаў пачатак масавым пратэстам супраць дэкрэту аб дармаедах па ўсёй краіне. Што змянілася за гэты час?

Самым разумным было б адмяніць злашчасны дармаедскі дэкрэт. Але тады ўзнікае праблема не столькі палітычная, колькі псіхалагічная. Адмена стала б для Лукашэнкі прызнаннем сваёй памылкі. Тут ужо не зваліш на чыноўнікаў, бо ўсе памятаюць, хто быў ініцыятарам і галоўным публічным абаронцам гэтай ідэі.

Звярніце ўвагу, як вытанчана быў названы прэзідэнцкі дэкрэт № 3 — «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства». Сама гэта з’ява — сацыяльнае ўтрыманства — уласцівая толькі патэрналісцкай дзяржаве, іманентна выцякае з яе ўнутранай прыроды.

Калі ўлада вялікай лыжкай раздае, дзеліць на ўсіх баланду, то таму яна лічыць, што мае права патрабаваць, каб кожны грамадзянін добрасумленна зарабляў сваю пайку. Хто гэтага не робіць, — той сацыяльны ўтрыманец, чужы элемент у патэрналісцкай сістэме, да якога трэба прымяняць меры прымусу.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)